Протоиерей Олег Абрамович, настоятель Троицкого храма в агрогородке Солтановщина Несвижского района, удостоен премии «За духовное возрождение»

Святочны старажытны дух калядны

Аграгарадок Салтанаўшчына, што ў Нясвiжскiм раёне, славiцца дбайнымi гаспадарамi, багатымi традыцыямi i каштоўнай спадчынай. Два стагоддзi на Раство Хрыстова меладычныя гукi званоў Троiцкай царквы збiраюць вернiкаў на ўрачыстыя богаслужэннi. Правiць у святынi iерэй Алег Абрамовiч. За значны асабiсты ўклад ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцей сярод дзяцей i моладзi, арганiзацыю дабрачыннай дзейнасцi брацтва ў гонар Праабражэння Гасподняга святар сёлета адзначаны прэмiяй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

Каляднае набажэнства ў Салтанаўшчыне пачнецца святочнай ранiцай. А напярэдаднi па традыцыi куцця, дзень строгага посту, калi па царкоўным статуце дазваляецца прымаць у ежу толькi размочанае i разваранае зерне.

Звычайна на вячэрнiм богаслужэннi ў цэнтр храма выносiцца васковая свечка. Яна сiмвалiзуе тую самую зорку, што паказала валхвам шлях да Боганемаўляцi. Цiхiм калядным вечарам у бязмежнай нябеснай цiшынi быццам зорка з зоркаю гамоняць. На куццю чакаюць сваiх дзяцей, унукаў стараста аграгарадка Салтанаўшчына Мiхаiл Петручэня i яго жонка Ганна. У абноўленым доме яны замянiлi печ на духоўку. Галоўную страву куццю гаспадыня рыхтуе па-свойму: пшанiцай без солi i прыпраў напаўняе чыгунчык i распарвае ў гарачай духоўцы. Не грэх прыправiць куццю мёдам, арэхамi, сушанай садавiной. Усе стравы, а iх звычайна ставiцца на стол па колькасцi апосталаў — не менш за дванаццаць, толькi скаромныя. На Нясвiжчыне захавалася даўняя традыцыя засцiлаць стол сенам, а зверху чыстым абрусам.

— Каляды — другое па значнасцi пасля Вялiкадня хрысцiянскае свята, — адзначае настаяцель Троiцкай царквы аграгарадка Салтанаўшчына iерэй Алег Абрамовiч. — Доўжацца яны адзiнаццаць дзён. Матушка Алена з дочкамi, а iх у нас чатыры i пяты сын, загадзя рыхтавалiся да гадавога свята. Збяромся разам у сваiм прасторным доме, атрыманым нашай шматдзетнай сям’ёй ад дзяржавы бясплатна. Напярэдаднi адвезлi ў сталiчны радзiльны дом дачку Алену. Разам з зяцем-грузiнам чакаем першага ўнука. У перадсвяточны вечар будзе на нашым стале традыцыйная куцця. Так сустракалi гэтыя святыя днi мае дзяды i прадзеды.

Куццю перад заходам сонца ставiлi на покуць. Да вячэры не спытвалi нават, за сталом елi апошняй, рэшткi сiмвалiчна пакiдалi продкам. Акрамя Каляд, куццю спраўлялi перад Вадохрышчам i Новым годам па старым стылi. Каша варылася ў адным i тым жа гаршку i з аднолькавай колькасцi ячных круп, радзей з пшанiчных зярнят.

Читать продолжение в источнике

Протоиерей Олег Абрамович стал лауреатом премии «За духовное возрождение»

Возвращаемся к делам духовным, которые все-таки нам сегодня ближе и важнее. Работа этого человека уж точно не укладывается в 8-часовой день. Олег Абрамович — педагог по первому образованию, ветеран военной разведки, ставший священником. Почти четверть века он ежедневно сдает тест на человечность. Протоиерей служит в небольшом деревенском приходе в Солтановщине Несвижского района. И служба его не ограничивается молебнами, литургиями, крещениями и венчанием. Деятельность настоятеля направлена на помощь людям: духовную, социальную и финансовую. Эту поддержку ощущают не только прихожане, которые, если можно так сказать, территориально, по прописке, относятся к приходу. Благотворительность границ не имеет.
Кроме этого, в Солтановщине было образовано первое в районе православное братство. За создание религиозного объединения, а также за укрепление духовных ценностей протоиерей Олег Абрамович стал лауреатом премии «За духовное возрождение». Сложно ли стать лучшим в служении, и какая работа стоит за этим, узнавала Елена Бормотова.

К службе он готовил себя с детства

Правда, не к духовной. Мечтал служить в десанте или разведке, быть как Штирлиц. Но поступил в педагогический. Первое место работы Олега Абрамовича — школа № 3 города Червеня. Учитель начальных классов. Затем была армия. Служба в десантно-штурмовой бригаде. Объяснение чуду искал в духовной литературе. Как-то незаметно для самого себя вера стала базисом будущего. В 1997-м… читать в источнике

Душа ў справах. Як вясковы святар дапамагае выхоўваць моладзь

За дзесяць кіламетраў ад Нясвіжа, што ў Мінскай вобласці, знаходзіцца вёска Салтанаўшчына. Кажуць, што населены пункт атрымаў сваю назву ад прозвішча мясцовага памешчыка Солтана, які арандаваў зямлю ў князёў Радзівілаў. Час будаўніцтва тут першай царквы дакладна невядомы.

Як сведчыць вопіс царкоўнай маёмасці 1696 года, у Салтанаўшчыне былі дзве старыя драўляныя царквы, якія з часам разбурыліся. Сляды гэтых святыняў можна было заўважыць яшчэ ў XІX стагоддзі. Але пра час іх узвядзення сведчанняў не засталося. Сучасная Свята-Троіцкая царква пабудавана ў 1826 годзе намаганнямі ўніяцкага свяшчэнніка Аляксандра Календы на ахвяраванні жыхароў навакольных вёсак. Як сведчыць павер’е, узвядзенне храма звязана з бачаннем жыхаркай вёскі Кудзінавічы Прасвятой Багародзіцы. Пасля на гэтым месцы з’явіліся два камяні. Яны і цяпер знаходзяцца там жа. На адным з іх быў бачны адбітак ступні (па павер’і — Багародзіцы), а на другім — выява крыжа ў невялікім заглыбленні, дзе незалежна ад пары года і надвор’я з’яўляецца вада. Гэтая вада нібыта дапамагае пазбавіцца ад хвароб.

З 1997 года ў Святой Жыццепачатнай Троіцкай царкве служыць настаяцелем Алег Абрамовіч. Сёлета айцец Алег удастоены прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне». Гэтую высокую ўзнагароду ён заслужыў за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў сярод дзяцей і моладзі, арганізацыю дабрачыннай дзейнасці брацтва ў гонар Праабражэння Гасподняга.

Читать продолжение в источнике