Душа ў справах. Як вясковы святар дапамагае выхоўваць моладзь

За дзесяць кіламетраў ад Нясвіжа, што ў Мінскай вобласці, знаходзіцца вёска Салтанаўшчына. Кажуць, што населены пункт атрымаў сваю назву ад прозвішча мясцовага памешчыка Солтана, які арандаваў зямлю ў князёў Радзівілаў. Час будаўніцтва тут першай царквы дакладна невядомы.

Як сведчыць вопіс царкоўнай маёмасці 1696 года, у Салтанаўшчыне былі дзве старыя драўляныя царквы, якія з часам разбурыліся. Сляды гэтых святыняў можна было заўважыць яшчэ ў XІX стагоддзі. Але пра час іх узвядзення сведчанняў не засталося. Сучасная Свята-Троіцкая царква пабудавана ў 1826 годзе намаганнямі ўніяцкага свяшчэнніка Аляксандра Календы на ахвяраванні жыхароў навакольных вёсак. Як сведчыць павер’е, узвядзенне храма звязана з бачаннем жыхаркай вёскі Кудзінавічы Прасвятой Багародзіцы. Пасля на гэтым месцы з’явіліся два камяні. Яны і цяпер знаходзяцца там жа. На адным з іх быў бачны адбітак ступні (па павер’і — Багародзіцы), а на другім — выява крыжа ў невялікім заглыбленні, дзе незалежна ад пары года і надвор’я з’яўляецца вада. Гэтая вада нібыта дапамагае пазбавіцца ад хвароб.

З 1997 года ў Святой Жыццепачатнай Троіцкай царкве служыць настаяцелем Алег Абрамовіч. Сёлета айцец Алег удастоены прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне». Гэтую высокую ўзнагароду ён заслужыў за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў сярод дзяцей і моладзі, арганізацыю дабрачыннай дзейнасці брацтва ў гонар Праабражэння Гасподняга.

Читать продолжение в источнике

Встреча с сотрудниками Брестского отряда ОМОН

15 января по приглашению командования ОМОН УВД Брестского облисполкома духовник Преображенского братства Несвижского благочиния протоиерей Олег Абрамович встретился с сотрудниками отряда.
Этот день считается днем создания Брестского отряда ОМОН, днем его рождения.
На торжественном собрании, посвященном данному событию, были подведены итоги за прошедший год.

От лица ветеранской организации, отцу Олегу было предоставлено почетное право вручить правительственные и общественные награды отличившимся сотрудникам брестского отряда.
После собрания у всех участников мероприятия была возможность пообщаться со священником.
В конце мероприятия отец Олег провел встречу с руководством отряда, на которой были запланированы дальнейшие совместные мероприятия на текущий год.